Хавайся ў бульбу (исполнитель: N.R.M.)

Баіцца мой сябар, калі навальніца
Баіцца другі, што не зможа напіцца,
Палохае трэцяга моцная ўлада,
Чацверты баіцца памяншэння акладу.

Усё гэта так, так, так,
А можа быць не, не, не...
Але пытанні гэтыя не да мяне.
Я, зрэшты, магу параіць адно:
Схавацца ў бульбу ці легчы на дно.

Хавайся ў бульбу!
Хавайся ў бульбу!
Хавайся ў бульбу!
Хавайся ў бульбу!

Баіцца хірург, што сарвецца рука,
Баіцца студэнт ваенрука,
Баіцца жаўнер прамыўкі мазгоў,
Баіцца актор, што show must go on.

Усё гэта так, так, так,
А можа быць не, не, не...
Баюся я, баісся ты, баяцца цябе, баяцца мяне.
Такая ў нашага народу нялёгкая праца –
Усе і паўсюль павінны баяцца.

Хавайся ў бульбу!
Хавайся ў бульбу!
Хавайся ў бульбу!
Хавайся ў бульбу!

І страшна пажарным, і страшна міліцыі,
І страшна рабочым у нашай сталіцы,
Бо будуць шукаць і могуць знайсці,
Хоць што хочаш прасі, хоць што хочаш плаці.

Усё гэта так, так, так.
Усё гэта кепскі знак.
Змагацца з гэтай трасцай немагчыма ніяк.
А бульба ўрадзіла з высокаю батвой…
Стагоддзі праплываюць, нібы хмары, над табой.

Хавайся ў бульбу!
Хавайся ў бульбу!
Хавайся ў бульбу!
Хавайся ў бульбу!

Хавайся ў бульбу!
Хавайся ў бульбу!
Хавайся ў бульбу!
Хавайся ў бульбу!

Хавайся ў бульбу! Кажа наш беларускі народ
Хавайся ў бульбу! У агарод.
Хавайся ў бульбу! Каб не ўбачылі, каб не знайшлі.
Хавайся ў бульбу! Бліжэй да зямлі.
Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте

Видео к песне:
Открытка с текстом :
Удобно отправить или распечатать
Создать открытку
У нас недавно искали песни:
Selena Gomez hurry up  Ты холодна суп 7раса  Ощущение земфира  Futatsu no Kodou to Akai Tsumi  Песенка осла Эдуард Хиль  Топор зарытый в листву 4 позиции бруно 
О чем песня
N.R.M. - Хавайся ў бульбу?
2020 © Tekstovoi.Ru Тексты песен