Чорна-белы сон (Я на сямі вятрах) (исполнитель: Мроя)
Я на сямі вятрах, я толькі спяваю. Я на сямі шляхах, я волі не маю. Мне не знайсці свой дом, не знайсці сабе прытулку. Ты не глядзі мне ўслед! Я над зямлёй лячу, усім незразумелы. Я на зямлю гляджу, на снег чорна-белы. Мёртвыя гарады, неабсяжныя прасторы, Вечна няшчасны край! Сем чорна-белых хмар, хто мне дапаможа? Сем каляровых мар, іх здзейсніць няможна. Мне на зямлі не жыць, на зямлю няма вяртання. Не даляцець да зор! Я на сямі вятрах, я толькі спяваю. Я на сямі вятрах, я волі не маю. Мне не знайсці свой дом, не знайсці сабе прытулку. Ты не глядзі мне ўслед!