Бiм-бом (Hark how the bells...) (пер. М. Шчур) (исполнитель: Ejrut)

Бім - бом - бім - бом (Hark how the bells...)

Чуеш званы?
Чуеш, яны
песьню гудуць,
гоняць нуду.

Едзе сюды
воз Каляды
радасьць дарыць
юным, старым.

Бом, бомы, бом,
чуйма гуртом
песьні Каляд
радасны лад.

Шыраць званы
сьпеў даўніны,
голас вякоў
мкне навакол

(мадуляцыя)

штораз мацней
і галасьней -
поўніць наўкол
горы і дол.

Радуйся, люд -
Каляды тут.
Песьня званоў
льецца ізноў.

Шчодры вечар, сьвяты шчодры вечар
адсьвяткуйма разам, чалавеча.

Песьня ляціць
з цэркваў званіц
у кожны дом,
дзе мы пяём:

Бом, бомы, бом,
чуйма гуртом
песьні Каляд
радасны лад.

Бім - бом - бім - бом...
Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте

Открытка с текстом :
Удобно отправить или распечатать
Создать открытку
У нас недавно искали песни:
For the Lovers Whitney Houston  Talk to me  Motherless Children Eric Clapton  Маша Кольцова  Blood Roses Tori Amos  Endless Endless Kraftwerk  Катя-новогодняя песня  Кафел 
О чем песня
Ejrut - Бiм-бом (Hark how the bells...) (пер. М. Шчур)?
2020 © Tekstovoi.Ru Тексты песен