Отсутствует (исполнитель: Неизвестен)
Я еду. Я еду па восеньскім лісьці, еду я праз дзіцячыя сны, Еду я па пагорках і выспах, па дарогах зімы і вясны. Я еду туды, дзе сьветла, дзе лунае паветраны шар, Дзе ветразь напоўніцца ветрам, дзе сонцам асветліцца твар. Усё на крыві, усё на касьцях, Усё шматзначнае адназначна!.. Я маю свой герб, я маю свой сцяг, Я маю свой край, дзе дыхаць мне смачна! Я еду праз шэрыя вёскі, еду я цераз знакі бяды. Я еду праз кропкі ды коскі, я еду адсюль туды. Туды, дзе ўзыходзіць золак, дзе падае снег долу, Дзе свеціць калядная зорка, дзе гарыць купальскае кола. Усё на крыві, усё на касьцях, Усё шматзначнае адназначна!.. Я маю свой герб, я маю свой сцяг, Я маю свой край, дзе дыхаць мне смачна! Я еду па вечным брудзе, за брудам ня бачна зямлі, Калісьці тут штосьці будзе, вось толькі што і калі?.. Даеду адно па рыму на хвалях сьцюдзёных вятроў. Я еду ў сваю краіну на вечную зорку дзядоў Усё на крыві, усё на касьцях, Усё шматзначнае адназначна!.. Я маю свой герб, я маю свой сцяг, Я маю свой край, дзе дыхаць мне смачна!