Песня пра Вітаўта (исполнитель: Стары Ольса)
Едзе Вітаўт па вуліцы, За ім нясуць дзве шабліцы, Слаўся князь Вітаўт, Гаспадар на Літве. Шаблі літы злотам біты, У яшчар-скуру апавіты, Слаўся князь Вітаўт, Гаспадар на Літве. Адна шабля для спадара, Друга шабля на татара, Слаўся князь Вітаўт, Гаспадар на Літве. Стануў Вітаўт прад кашовым, Бліснуў ў сонцы шабляй новай, Слаўся князь Вітаўт, Гаспадар на Літве. Стукнуў-грукнуў у падковы, Гэй, шыхтуйся пан кашовы. Слаўся князь Вітаўт, Гаспадар на Літве. Гэй, шыхтуйся збройна жвава, Дзе йдзе бітвы слаўна справа, Слаўся князь Вітаўт, Гаспадар на Літве. Гукнуў кош ды з самапалаў З сяміпятых ад запалаў, Слаўся князь Вітаўт, Гаспадар на Літве. Крыкнуў: "Слава слаўны княжа, Вораг ў полі косцю ляжа", Слаўся князь Вітаўт, Гаспадар на Літве. Слаўся князь Вітаўт, Гаспадар на Літве.