01. На дварэ чорна хмара (исполнитель: Дзіцячы альбом (ч.2))

НА ДВАРЭ – ЧОРНА ХМАРА

На дварэ – чорна хмара ўецца,
Пад вакном – каляднік чаўпецца.
Клічце яго у хату,
Ён вам будзе сьпяваці
Каляду!

Ямін-ямін-яміна,
Весяліся, дружына
Хрыстовая!

Як ў пячы пірагі сядзелі,
Там мае вочанькі глядзелі.
Туды-сюды паглядаў,
Па адному выцягаў,
Наеўся!

Ямін-ямін-яміна,
Весяліся, дружына
Хрыстовая!

Як ў пячы пірагоў ня стала,
Палез я на гару па сала,
А я сала не дастаў,
З драбіною з гары ўпаў,
Пабіўся!

Ямін-ямін-яміна,
Весяліся, дружына
Хрыстовая!

Ямін-ямін-яміна,
Весяліся, дружына
Хрыстовая!
Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте

Открытка с текстом :
Удобно отправить или распечатать
Создать открытку
У нас недавно искали песни:
Медляк Джо Кокер  Дорогая где ты была  Нутеки дыши со мной  Родная армейская песня  Денис Лирик - любовь в сети  Кровавое пати 
О чем песня
Дзіцячы альбом (ч.2) - 01. На дварэ чорна хмара?
2020 © Tekstovoi.Ru Тексты песен