v.v. (исполнитель: ili-ili)
Мы слухалі музыку, Мы слухалі музыку разам, Мы слухалі музыку разам На дахах шматпавярховых дамоў. Нашыя радыё-сэрцы Прымалі хвалі ветру, Ветру, аблокаў, зор, мар, сноў. Мы крочылі, Мы крочылі разам вясною Праз талы чарнеючы снег. Незнаёмы раён, Вільготныя кеды, Пранізлівы вецер, Таннае піва, Размовы і смех. Мы разам, Мы разам спявалі, Мы разам спявалі да ранку. Як птушкі, нічога не мелі, Але ж жылі нечым. Здаецца, калісьці Мы ў нешта верылі. Здаецца, калісьці мы верылі У нядрэнныя рэчы. Восень як вясна, толькі наадварот. Як затрымаць няспынны карагод? Я цягну далоні долу, Паднашу да вуснаў лёд. Восень як вясна, толькі наадварот. І мы зразумелі, Мы зразумелі разам, раптоўна, Што за намі ніхто не прыйдзе, Што не будзе ніякага знаку, Што калі не глядзець на ўсход, Дык сонца ніколі не ўзыдзе. Мы разам, Мы разам стаялі Ля хуткаснай трасы, Па ёй імкліва нясліся ночы і дні. Нам здавалася, Што ў жыцці ёсць нейкая тайна, Нам здавалася, Што ведаем яе мы адны. Цябе ніхто не абудзіць, Акрамя тваіх сноў. Табе няма чаго спяваць, Акрамя сваіх слоў.