Песнь а Будзiне XVII ст. (исполнитель: Стары Ольса)
Весела навіна прыйшла ад Будзіна. Веселіцеся, людзе! Рукі узнасіце, а Бога прасіце, Нех навекі так будзе. Слаўныі княжата, многіі панята Пад Будзін кгды стаялі, Моцныі вінеты там сваі наметы І з інымі расцілалі. Же меч хрысціяньскі, на народ паганьскі Моцно ся наганяець, Із угорскіх даўных, із гарадоў слаўных, Як псоў, іх выганяюць. Бо юж турчына з слаўнага Будзіна Мечэм его выганялі. Там доўга стаялі, с кроўю яго ўзялі, А туркаў ўсіх пасціналі. Кгды ся увалілі, як огнем палілі Туркаў у Будзіне, Усіх забівалі, а не фолкговалі Не меньшой дзіціне. Юж турчэска горэ чуці аж за морэ – Туркі у Будзіне Юж павынішчэны, мечэм пасечэны, Пабіты як свіне. А Божая воля: да Канстанцін-Поля Права прэдстануць, Прэд прэчысту Панну, а Панна чыстая Нехай туркаў загладзіць. Весела навіна прыйшла ад Будзіна. Веселіцеся, людзе! Рукі узнасіце, а Бога прасіце, Нех навекі так будзе.