Навальница (исполнитель: Пярэварацень)
Навальніца - чорнае неба І маланкі скачуць па ім Ільецца дождж і нічога не бачна, Вые вецер у шчылі хацін. Не гнявіся, Пярун-Навальнічнік, Не нясі агонь на нас зверху, Не палі полымем нашы хаты. Ад цябе больш нічога ня трэба. Адыйдзі ад нашае вёскі, Не патрэбны нам маланкі ліхтар. Бо Ты ж ведаеш як страшна, Калі ў вёсцы пачаўся пажар. Адыйдзі на лес і таньчы. І маланкі кідай у гушчар, Бо Ты ж ведаеш як страшна, Калі ў вёсцы пачаўся пажар.