Паветраны шар (исполнитель: NRM)

Толькi дыхаць мне з кожным днём цяжэй
Паветра зусiм няма,
Колькi не ўдыхай, усё дарма...
Глядзець на брудны горад
I крэмзаць мэмуары...
Ня варта вачэй i ня варта рук.
I я гляджу на зоры
I я гляджу на хмары
I cлухаю ўласнага сэрца стук.

Падымi мяне па-над зямлёю,
Падымi мяне ў сьветлы абшар,
Падымi мяне над мiтусьнёю,
Падымi мяне паветраны шар.

Ляцець, над зялёй ляцець,
Бачыць гарады, бачыць сто дарог.
Глядзець, на мяне глядзець
Сонным позiркам будзе мой народ.
На нешта вырашацца
Прысьпеў, напэўна, час!
Паветрам свабоды дыхаю я.
Унiзе сям'я ды праца
I сто неадкладных спраў,
Якiя сто разоў я адкладаў.

Падымi мяне па-над зямлёю,
Падымi мяне ў сьветлы абшар,
Падымi мяне над мiтусьнёю,
Падымi мяне паветраны шар.

Няхай вы казалi мне
Пра няўдзячны лёс ды пра сумны фiнал,
Але бачыў неба я,
Дыхаў небам я, неба я кранаў.

Падымi мяне па-над зямлёю,
Падымi мяне ў сьветлы абшар,
Падымi мяне над мiтусьнёю,
Падымi мяне паветраны шар.
Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте

Видео к песне:
Открытка с текстом :
Удобно отправить или распечатать
Создать открытку
У нас недавно искали песни:
Buzzcocks What Do I Get  Buzzcocks Paradise  Buzzcocks Sitting Round at Home  Buzzcocks Hollow Inside  Buzzcocks A Different Kind Of Tension  Buzzcocks Oh Shit!  Another Planet The Notwist  Делать было нечего 
О чем песня
NRM - Паветраны шар?
2020 © Tekstovoi.Ru Тексты песен