Салавей (исполнитель: Саўка ды Грышка)
Саўка: Салаўі пают на дачэ: ціў-ціў-ціў! Прэзідзент назад нам цэны адкруціў. Пра атветственнасьць за эта ўсех прэдупрэдзіў. Я за эта вып’ю свой аперыціў. Грышка: Кожны дзень з экрана Салавей пяе Песьню, а краіна Слухае яе. Саўка: Салаўі пают у парке: ціў-ціў-ціў! Хто-та ўжо рашыў, што цэны адпусьціў. Прэзідзент ня дрэмле – ўсё прэдатвраціў. І за эта наш яму вечны пазіціў. Грышка: Салаўя наслухаўся Гэтак, Саўка, ты, Быццам бы нанюхаўся Нейкай наркаты. Саўка: Салаўі пают у скверы: ціў-ціў-ціў! Прэзідзент інфляцыю ўзяў – і запрэціў. Пад кантролем весь працэс – Беларусь, цьвіці! Мы ўжэ сямнаццаць лет на правільнам пуці. Грышка: Мы гадамі слухалі Салаўіны сьпеў, Толькі кажа нюх мой мне, Што народ сасьпеў.