Отсутствует (исполнитель: Неизвестен)
Не дазволь мне пайсьці... Затрымай... Рукі на грудзях скрыжуй стамлёна... Хай сабе ня варты я праклёну – Праклінай. Праклінай, галосячы пра страты, Адзіноту, здраду і тугу. Не магу я Быць Невінаватым! Чуеш, не магу. У імя няўмольнага расстаньня – Над бяздоньнем, На апошнім дні – Не карай мяне ўсёдараваньнем! Зьлітуйся... Даруй мне... Пракляні...