Гімн беларускага рок-н-ролшчыка (исполнитель: N.R.M.)
Гімн беларускага рок-н-рольшчыка Разарваныя постары часу высьвятляе гітарны грыф. “Мы ня млявая біямаса!”- я чытаю ў вачох тваіх. Нашы вушы і нашы вусны, наш да болю сасьмяглы рот прагнуць смаку і прагнуць густу - і знаходзяць праўдзівы ход. Возьме струны рука – закіпае кроў. Гэта наша жыцьцё! Гэта рок-н-рол! Гэтым рытмам мы верым сьвята. Нас ня возьмеш “на прастака”. Уздымае свой сьцяг зацята наша ўпэўненая рука. Возьме струны рука – закіпае кроў. Гэта наш, беларускі, рок-н-рол! Гэта тое, што нас трымае, не дае захлынуць дрыгве. І таму разам мы сьпяваем: “Хай жыве рок-н-рол! Жыве!!!” Возьме струны рука – закіпае кроў. Гэта больш, чым жыцьцё! Гэта рок-н-рол! Возьме струны рука – закіпае кроў. Гэта наш, беларускі, рок-н-рол! Музыкальная Газета [bad word] /www.nestor.minsk.by/