Маё Пакаленьне (исполнитель: P.L.A.N.)

N.R.M. - "Маё пакаленьне"

Маё пакаленье
У цемры расло.
Цяпер яму цемра -
Таксама сьвятло.
Маё пакаленьне
Расло на мяжы
З заслонай жалезнай
У самай душы.

Маё пакаленьне
Хаваецца ў цень.
У сьвет летуценьняў,
Ва ўчорашні дзень.
Маё пакаленьне
Гуляе і п'е,
Стаіць на каленях,
Ня любіць сябе.

Набыць бы даляры,
Прадаць бы рублі,
А потым падалей
Ад гэтай зямлі.
Мы - вольные птицы,
Пора, брат. Пора,
На стомленых крылах
У вырай ці ў рай.

Маё пакаленьне
Сядзіць пры стале,
Сядзіць у турме і
Сядзіць на ігле.
Сядзіць на пасадзе
І любіць стагнаць,
І трэба падняцца,
І цяжка стаяць.

Мы, беларусы, з братняю Русьсю
Шукалі да шчасьця дарог.
У бітвах за волю, ў бітвах за долю
Нас гэты шлях перамог.
Нас аб'яднала, ні многа ні мала -
Удзел у дурной барадзьбе.
Коласу слава, слава Купалу,
Але дзе мейсца тут для цябе?..

Згрызоты сумленьня,
Пакуты душы...
Маё пакаленьне -
Маё настальжы.
Твае сутарэньні,
Твае гаражы,
Сьпісаныя сьцены,
Жыцьцё на мяжы.

Нібыта нядаўна,
Нібыта даўно.
Састылая кава,
Дапіта віно.
Маё пакаленьне,
Махая крылом,
Кровавую пищу
Клюёт под окном.
Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте

Видео к песне:
Открытка с текстом :
Удобно отправить или распечатать
Создать открытку
У нас недавно искали песни:
Тамыр  Sam Tsui - Love The Way You Lie  Я люблю тебя носков  Mina Kostic  Форсаж 5 конец  The Color Of The Night Lauren Christy  Петя и волк 
О чем песня
P.L.A.N. - Маё Пакаленьне?
2020 © Tekstovoi.Ru Тексты песен