Отсутствует (исполнитель: Неизвестен)
Калыханка "Доўгі дзень" Доўгі дзень,цёплы дзень, Адплывае за аблокі. Сіні цень,соны цень Адпаўзае ў кут далёкі. Збеглі зайкі ўсе ў лясы, Змоўклі птушак галасы, І буслы ў гняздо схавалі Свае доўгія насы. Баю-бай,баю-бай, Вачаняты закрывай. Пакрысе на расе Патухаюць зоркі-сплюшкі, Гульні ўсе,казкі ўсе Пахаваны пад падушкі. Спяць і мышкі,і стрыжы, Спяць машыны у гаражы, Ты так сама каля мамы Ціха-ціхенька ляжы. Баю-бай,баю-бай, Вачаняты закрывай. Баю-бай,баю-бай, Разам з намі засынай.