Не губляй мяне (исполнитель: Зьміцер Вайцюшкевіч)
Без цябе жыцьцё Новай раніцай Забываецца, Адыходзячы. І гады мае Напаўняюцца Непазбежнасьцю Апраметнаю. І мінае дзень Кожны раз хутчэй, Апусьцелае Шчасьце зводзячы. НЕ ГУБЛЯЙ МЯНЕ... Я табе аддам Глыбіню дажджу, Што сухой зямлі Дараваў вады. Заўваж мяне, Разумеючы, Як з вачэй маіх Сэрцам свеціш ты - Пажаданая Да бязмежнасьці, Ад бясконцасьці Вечароў пустых... НЕ ГУБЛЯЙ МЯНЕ... Я прыдумаю Цябе нанава, Словы выкажу Зразумелыя. І адродзіцца Пачуцьцё тваё З новай сілаю Набалелаю. Сьвет пахіліцца І абернецца, Як адвернешся, Не паверыўшы... НЕ ГУБЛЯЙ МЯНЕ... Помніш чулі мы, Як стары вулкан Што вякамі спаў Паказаў сябе. Усяму свой час, І як прыйдзе ён, Не хавай агонь У глыбі грудзей. А прыпомніўшы Словы простыя, Падзялі са мной Перажытае. НЕ ГУБЛЯЙ МЯНЕ... Не пакінь мяне. Адыходзячы, Я гляжу скрозь дождж, Я маўчу ўслед, Чую голас твой, Бачу позіркі, Я зайздрошчу тым Для каго твой смех. Да цябе як цень Прывязаны я. Запалі святло І убач мяне. НЕ ГУБЛЯЙ МЯНЕ...