Па тры крамбамбулі (исполнитель: Ехе́ Кім Урґ і 2М)
— Па тры крамбамбулі, бармэн, гэй! Слухай, шо скажу: не д’Артаньян цяпер герой, а Бэтман. Мы вырасьлі, дарослыя, і сталі крыху вольнымі, — прынамсі, нам здаецца так, — дакладней, нам здавалася, калі былі маленькія, і думалі, што вырасьцем дарослымі, і будзе болей волі нам, і стане кожны невялічкі «я» магутна-незалежным «Я» зь вялікае літары!.. Мы бунтавалі ў сваіх галовах, мы ўяўлялі, як перакуляем сьвет, але гэта мала што зьмяніла, гэта мала што зьмяняе і цяпер. Паэцікі пішуць: «Кто-то тщедушен телом, у кого-то тщетно искать душу», — тут столькі ж сэнсу, як пісаць па рыфмах, будаваць, расьціць, саджаць — будаваць, расьціць, саджаць вэртыкаль, пераемніка, спаборнікаў. Ды я лепей узначальваць буду наш «Народны сход». Ды я лепей урадавы палац ледарубам буду ламаць. Ды я лепей у прытоне роды шлёндры заўчасныя прыму: усё ж — дабрачыннасьць, і хай дробная карысьць, і хай наіўны мой пратэст. Мы бунтавалі ў сваіх галовах, мы ўяўлялі, як перакуляем сьвет, але гэта мала што зьмяніла, гэта мало што зьмяняе і цяпер. Вось ты ўмееш марыць. А чаму твая Мара — пральны парашок? Я ня ўмею марыць, я мыю проста парашком. А першым з нас было дастаткова пячоры, вогнішча, каровы. Цяпер усё складаней — крыху. Хіба ужо мараходы пратэстуюць супраць мора? Хіба калі чэрці адмаўляюцца ад дроваў? У дзіцячым садку мы кляліся, што ніколі ня будзем жаніцца, але прачыталі ў кнігах пра пачуцьці і здраду, і што станоўчы пэрсанаж — сьвядомы сталы чалавек, і што за ім — радзіма, гонар, годнасьць, і што магутны, мужны, сьмешны, так. Мы прачыталі ў кнігах пра пачу́цьце веры, адчуваньне здрады, і паверылі ў людзей, і здраджваем сабе. Наракалі на экранізацыю «Сутоньня», а самі экранізавалі як? — расплавіцца ў абдымках, атруціцца спагадаю, засмажыцца ў таемнай пошлай палкасьці — жыцьцё — дай божа, вечар хоць паэзіі, дай божа — дрэннай хоць. Мы бунтавалі ў сваіх галовах, мы ўяўлялі, як перакуляем сьвет, але гэта мала што зьмяніла, гэта мала што зьмяняе і цяпер. Мы вырасьлі, дарослыя, і сталі крыху мёртвымі, а нехта — інфантыльнымі, і ўсё-ткі сталі мёртвымі. А лепей быць старэнькімі — прынамсі, хоць сумленна так. Тады, калі былі маленькімі, мы грэбавалі п’янымі, але ў цябе ўсё сур’ёзна — жах! пагэтаму — пі! грошай не шкадуй: сёньня вечар — вечар паэзіі дрэннай: — Паўтары, красуня, блядзь, хутчэй! Я не гаўно цяпер, я — Бэтман. Я не гаўно, Я не гаўно цяпер не гаўно! Я, я цяпер — Бэтман. Мы бунтавалі ў сваіх галовах, мы ўяўлялі, як перакуляем сьвет, але гэта мала што зьмяніла, гэта мала што зьмяняе і цяпер. Нічога асабістага — проста бізнэс, проста бізнэс, проста бізнэс, нічога асабістага — гэта бізнэс, проста бізнэс, проста. Нічога асабістага — проста здохні, проста… проста… проста здохні. Нічога асабістага — проста здохні, проста… проста… проста здохні. Мы бунтавалі ў сваіх галовах, мы ўяўлялі, як перакуляем сьвет, але гэта мала што зьмяніла, гэта мала што зьмяняе і цяпер. але гэта мала што зьмяніла, гэта мала што зьмяняе і цяпер. Які адказ? І што рабіць?.. Ты бачыш, я ня маю крылаў — дык скуль я ведаў бы адказ? … Бачыш: я ня маю крылаў — адкуль я ведаю адказ?