Кроў Брата (исполнитель: Weeping Twilight)
Пужлiва, жахлiва… …Лясная iмгла. Самотна, гаротна… …Скацiлась сляза. Здранцвелы, змярцвелы… …Лес зачараваў. Блукала, гукала… …Ісцi загадаў. Дзе ўкрыцца, забыцца?! …У чорнай нары?! Што есцi прынесцi У мертвым бары?! Душыць ды глушыць Паветра цяжар! Бушуе, вiруе Трызнення пажар! Ня можа – крый божа! – Вярнуцца дамоў! Ратунак, прытулак – Мядзвежы бярлог. Злая, цяжкая… …Зiма прайшла. Худая, слабая… …З мядзведзем спала. Увесну «нявесту» Праводзiў дамоў А увосень прыносiць Яна байструкоў. Кроў родна абодва, Але зноў здзекуе лёс: Адзiн – чалавек, Яго брат – мядзведзянё! Выраслi браты, Сябры-волаты Дужыя сыны, Гонар мацеры, Дя ня здолелi Абмiнуць бяды, Што прыносiць птах-чалавечы страх! Гэтаму ня быць! Гэтаму ня быць! Звер сярод людзей Не павiнен жыць! Мусiць сын мядзведзя У бары хадзiць! - Пра людзей дбае святар - «дабрадзей». Мiнулi гады З тае пары… Паляваць iдзе Вой немалады. Чуе звер раве Блiзка ў гушчары. Вочы заблiшчэлi – бойкi захацелi! Шмат гадзiн запар З мядзведзем ваяр Бiўся, як заўжды: «Пан альбо прапаў!» На калматай шыi, Як мядзведзь упаў, Раптам бачыць ён… мацi медальён!