Отсутствует (исполнитель: Неизвестен)
Саўка: Давайце аб’явім Яўропе вайну! Пайдзём у паход за радную страну. Германіям, Польшчам – усім атамсьцім За санкцыі, Плошчы і ўвесь негаціў. Грышка: Савелій, ты што, нешта піў ці паліў? Адкуль гэты неадэкватны паліў? Саўка: Давайце вайною пайдзём мы на НАТА! Пусьць відзят всю мошч беларускіх салдатаў. Пусьць знают магушчаства цехнікі нашай! За санкцыі іх накланім жэстачайшэ. Грышка: Гэй, Саўка, ты гэта… пласьцінку зьмяні, Альбо ў Навінках свае скончыш дні. Саўка: Давайце атправім у Штаты дзесант, Што б ім не казалась, што эта – дзетсад. Ім сілу штыка Беларусі пакажам, Прайдзём па Нью-Ёрку таржэсьцьвенным маршам. Грышка: Савелій, што гэта насамрэч з табой? Відаць, што пашкодзіўся ты галавой… Саўка: Вайну ім аб’явім, усіх пабядзім І дзеньгі захвацім, зачэм нам крэдзіт! І будзе стабільнасьць абратна у нас І будзе залатавалютны запас. Грышка: Cапраўдны вар’яцкі трындзёж, бла-бла-бла… Ды з ваенкамату мне позва прыйшла…