Давай па апошнім! (исполнитель: Angst x Zeman)
Beat: Kurguz prod. (https:/ [bad word] idkurguz_prod) (Кампазітар - Эдуард Ханок) Запіс і міксаванне: Антон Акімаў (https:/ [bad word] yprotone) Angst: https:/ [bad word] angstmusic Zeman: https:/ [bad word] imperator_official Belaroots: https:/ [bad word] belaroots "Давай па апошнім!" Angst: Люблю віскі з лёдам і колай - але без колы - з таго батла рудога з зялёным, падобным да лепрыкона. Для напраўду добрай размовы стопудова хоць крыху алкаголю — абавязкова. Але зазвычай мы сам-насам з півасам і добрым сябрам да закрыцця кавярні за размовамі квасім, шукаем у віскі містыку, у віне ісціну, і паходу ўдваіх па бухле сапсавалі статыстыку. Букоўскі няхітра глушыў віскар літрамі, Хэм стварыў знакамітае "Стары і мора махіта", Процьма паэтаў былі сінімі, як Ясенін. Але нарколагу пофіг, алкаш ты ці пісьменнік. І вось недзе паміж пяскоў, чарназёмаў і глінаў. паміж Польшчай, Расіяй, Літвой і Ўкраінай, паміж пустак, балот беларускай зямлі мы ў цэнтры Мінска мы замаўляем яшчэ па піве. Слухай, у нас яшчэ засталіся грошы? Давай па апошнім, давай па апошнім! Angst: Калі я не пью, я — як сляпы Пью. А калі пью — усіх люблю. І калі ты лічыш, што гэта не мой плюс, — [bad word] you! А не - i love you. Таму лорды, сэры, пэры, нахер пачуццё меры! Бабло - папера ў былым БССРы. Гуляць дык гуляць - і да заканчэння эры ні ў якога бога, акрамя шклянога, не верым! Вы шуміце, шуміце нада мною бярозы, я ўжо нецвярозы, танны бар па дарозе, паўлітровая доза, папаліць на парозе, мяне нармальна возіць - відаць, на сёння ўжо досыць. Але не! - келіх прынамсі яшчэ завалю, якім-небудзь іншым разам нармальна пасплю. Папалю і з гадзіну яшчэ патуплю - і нарэшце згадаю, чаму я пью. Слухай, у нас яшчэ засталіся грошы? Давай па апошнім, давай па апошнім! Zeman: Прапiты талент, а мне заўжды казалi, што такога не бывае, Але я iх натоўпы сустракаю на вакзале, У зале чакання кожны трэцi мог бы распавесцi, Як калiсьцi, хтосьцi, дзесьцi, I як жыццё iх пачынала трэсцi, як ёсць па дзвесьце Тут любы пiсьменнiк, а з нуль-пяць складаюць песнi. Там дом культуры, як у N.R.M., I хай не мае мроi, але шчасце, калi ёсць нуль-сем. А часам з пiвасам, з запасам i разам Ужо не сам-насам, за пасам у д'ябла, а не пад жаночым абцасам. У нас абраза, калi мала пiць, У творчасцi цвярозаму зусiм няма чаго лавiць! Калi нам трэба збегчы ад сябе, Калi жыццё, як дзяцел дзюбай, галаву дзяўбе, Калi няма натхнення, ёсць адзiны спосаб - Каб бачыць космас, не трэба быць фiлосафам!