Молитва (исполнитель: Владимир Мулявин)
Я буду маліцца і сэрцам, і думамі, Распетаю буду маліцца душой, Каб чорныя долі з мяцеліцаў шумамі Ўжо больш не шалелі над роднай зямлёй. Малюся я небу, зямлі і прастору. Магутнаму Богу - Ўсясвету малюсь. Ва ўсякай прыгодзе, ва ўсякую пору За родны загон Беларусі. Я буду маліцца да яснага сонейка: Няшчасных зімой саграваць сірацін. Прыветна, па збожных гуляючы гонейках Часьцей заглядаці да цёмных хацін. Малюся я небу, зямлі і прастору. Магутнаму Богу ўсясвету малюсь. Ва ўсякай прыгодзе, ва ўсякую пору За родны народ Беларусі. Я буду маліцца і сэрцам, і думамі, Расьпятаю буду маліцца душой, Каб чорныя долі з мяцеліцаў шумамі Ня вылі над роднай зямлёй, над табой. Малюся я небу, зямлі і прастору. Магутнаму Богу ўусясьвету малюсь. Ва ўсякай прыгодзе, ва ўсякую пору За родны народ Беларусі.