Не кляните меня (исполнитель: Владимир Мулявин (Песняры))
Не кляніце мяне, Што так смутна пяю, Бо і так там на дне Душу змучыў сваю. Цяжкіх дум, горкіх дум Зваяваць не магу, Людскі плач, скаргаў шум Ловіць мысль на бягу. Не магу маску ўздзець, Крывіць роднай душой, Песні весела пець, Калі смуцен брат мой. Калі столькі бяды, Столькі гора і слёз Бачу ўкруг заўсягды, Столькі сам перанёс? Дый не смейся ж з мяне, Што так смутна пяю, Бо і так там на дне Душу змучыў сваю. Не магу маску ўздзець, Крывіць роднай душой, Песні весела пець, Калі смуцен брат мой.