Мой родны кут (сл. Л.Геніюш) (исполнитель: Беларускія песьняры)
Мой родны кут, мой ціхі дом, дзе ў голле дрэў, аб сцены ніў, пад сумны спеў буйным крылом паўночны вецер звонка біў. Мой родны кут, — на твой спамін бушуе кроў, а ў сэрцы гар, а ў сэрцы боль, бо з ніў, з далін урок мяне туманны чар. I ў ясны дзень, і ў ноч без зор душа, як птах, пад гоман дум ляціць на шлях, дзе песняй бор калыша долі нашай сум. Мой родны кут, квяцісты луг, — пад шумы вольх прыйдзе ўначы, як ціхі ўздох, мой верны дух на вечны сонк табе спачыць. Пад ветру шум, пад буры гроз, пад гоман хат, хто сэрцам жыў, ў вясняны чад хто ў полі рос, той не пакіне родных ніў.