Спадчына (исполнитель: Hok-key)
Спадчына Звязаныя рукi, згамтаны пот Зламаны посах ды сцёртыя ногi Камень на шыi ды сонцаварот Збiты каленi, абiты парогi. Пр. Кiдай каменне са сваёй шыi Уздымiся на ногi ды выпрастайся Мы не з тых хто можа не верыць Сонца узыходзiць – вось з iм i вiтайся! Ноч на зыходзе, пачатак свiтанку Цёмны вiр, туман у iмгле Раса памачыла кашулю у ранку I льецца жоўць па гэтай вясне Цемра спусьцiлась, iмкнулi гады, Мяне непакоiць пачуцце бяды Вось яшчэ крок i вецер падуе Маю галаву апануе пажар Надзея ў шчасце ужо не марнуе I да магiлы штурхае цяжар