Отсутствует (исполнитель: Неизвестен)
Жыў да быў на сьвеце стольны князь, Так лягенда цьвердзіць а не я, Кронік мудрагелістая вязь, Не данесла нам яго імя. Ён з пагардай ставіўся да тых, Хто у замках век адпаляваў, Еў і піў з начынняў залатых Ды для ўцехі у пушчах ваяваў. Час быў неспакойны і цяжкі, Не было калі ўзараць раллю, З трох бакоў не меней чужакі Асаджалі княжую зямлю. З раніцы да вечара у сядле, Ні сабе спачынку ні людзям, Толькі б даць спакой сваёй зямлі, Толькі б вольна уздыхнуць грудзям. Восень зацягнулася у той год, Сьнег зьмянялі цёплыя дажджы, Калі князь выходзіў у паход, Каб сустрэць чужынцаў ля мяжы, Важкі меч і легкая страла, Часта ськіраваныя у яго, Выкінуць ня здолялі з сядла, Нашага героя да таго. Але гэтым разам як праклён, Лёс рукі варожай не адвёў, І упаў на дол халодны ён Між засохлых горкіх палыноў. Як гарэх раструшчыўся шалом, Крутануўся сьвет нібы у віры, Князя з акрываўленым чалом Ратавалі з бою ваяры. Вынясьлі, вадой абмылі твар, Белым палатном спынілі кроў, А у сечы княжыцкі штандар Стаў здабычай прышлых ваяроў, І ўцякалі княжыя палкі, Ног не адчувалі пад сабой, Заднік высякалі чужакі, Ды хіліўся да сканчэння бой. І тады падняўся князь з зямлі, Белыя павязкі зьняў з чала, Як штандар яны у руках былі, Як праменьне зыркага сьвятла. Кроў лягла чырванай паласой, Цераз палатна сьляпучы сьнег, І схапіўся зноў за зброю вой, І чужак заснуў у кургане. Жыў да быў на сьвеце стольны князь, Так лягенда цьвердзіць а не я, Кронік мудрагелістая вязь, Не данесла нам яго імя....