«Вецер Радзімы» (Максім Танк) (исполнитель: Лявон Вольскі)
Ты знаеш вецер cваёй Радзімы - Не безыменны там вецер нейкі, А той, што вее начлежным дымам, Шуміць чаротам, звініць жалейкай. Які антонаўкі атрасае, Які рыбацкія любіць снасьці І, клямкай бразнуўшы, расчыняе Па-гаспадарску ўсе дзьверы насьцеж. Не заўважаеш яго ты часам, Клянеш, калі табе дакучае, У вушы сьвішча, запалкі гасіць, Сячэ залевай, сьлед замятае. Але затое ўдалі ад дому Як ты сумуеш па ім заўсёды, Як прагна слухаеш гул знаёмы, Як ловіш вуснамі родны подых!