«Машыны» (Ларыса Геніюш) (исполнитель: Лявон Вольскі/Ларыса Геніюш)

Машыны грымяць, стракочуць
Альбо паўзуць бясшумна.
Машыны есці ня хочуць,
Машынам ніколі ня сумна.
 
Ня сыдуцца на параду,
Не абмяркуюць лёсу,
Паслушныя тупа загаду,
Круцяць свае калёсы.
 
Раны цяплом мы гоім,
Словам, усмешкай любай.
Там, дзе ў нас сэрца жывое,
Ў машынаў дроты і трубы.
 
Тупасць глухой пакоры
Ці тарскатня чужая.
Машыне не скажаш аб горы,
Машыны не пакахаеш.
 
Ні босай, ні ў лес, ні ў рэчку –
Толькі дарогай на шынах.
Без кахання парываў вечных
Машынаў родзяць машыны.
 
Сэрца б'юцца, лякочуць,
Уздым і апад няўпынны.
Ні волі, ні сонца ня хочуць
Толькі адны машыны.
 
Калёсы ў пякельным руху,
Дзе мозг – чужыя пружыны,
Ня думаць, а слухаць, слухаць –
Пракляцце бяздушных машынаў.
Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте

Открытка с текстом :
Удобно отправить или распечатать
Создать открытку
У нас недавно искали песни:
Сергей жуков-девочка  Канцлер Ги Романс  Asura Cryin Link  Мафик - мерседес  Это сильнее твоей красоты Больше  California cation  MANiCURE Lady Gaga  H2O Where We Belong 
О чем песня
Лявон Вольскі/Ларыса Геніюш - «Машыны» (Ларыса Геніюш)?
2020 © Tekstovoi.Ru Тексты песен