Свабоды мне дай (исполнитель: Крама)
Па дарогах стоптаных нябёс Крочыць стомлены анёл. На шчаках яго сляды ад слёз, А на пальцах кроў. Колькі год таму абраўшы шлях, Шлях, якім яму ісці, Ён цяпер вяртаецца да сцен Дома ў небе... Гэй-гэй-гэй! Ціха усміхаецца сабе Д'ябал ў брудзе каляін: Што хацеў здабыў, цяпер ідзе Да сваіх мясцін... Правяду далонню па вачах, Скіну мокры капялюш. Час ісці і мне ва ўласны шлях, І я кажу: Ўставай! Прыпеў: Свабоды мне дай! Свабоды мне дай! Свабоды мне дай! Гэты час настаў! Свабоды мне дай! Свабоды мне дай! Свабоды мне дай! Гэты час настаў! У вышыні адно далечыня, Пад нагамі пекла страх. Кожны з іх абраў уласны шлях Цемры ці святла. Толькі выбар паміж дзвюх дарог - Гэты выбар не па мне. Я сабе абраў свабодны крок І я кажу: Ўставай! Прыпеў. (4)