За Случчыну! (исполнитель: Беларуская Паўстанцкая Песня)
Словы Н. Арсенневай Музыка М. Шчаглова-Куліковіча Абтрасалі зь бярозаў лісьце вятругі, І гублялі рабіны чырвоныя сьлёзы, Як пайшлі мы ў змаганьне, на раны, на згін, Абы яваю сталіся крозы. Рэфрэн: Пайшлі мы, воі з Божае ласкі, У бой за Случчыну сваю! Нам дзіў, што сёньня баюць казкі Пра нас і песьні нам пяюць. Аддавалі жыцьцё за сябе мы, за вас, Беларусы-браты, і за сінія нівы, І за тое, каб нас не смактала дрыгва, А расьлі мы, аж сьвету надзіва. Рэфрэн. Не штыхі і ня кулі — жаролы гармат, За адзіную зброю мы мелі каханьне, Грала сэрца яно, хоць залеў лістапад І расьлі ў рад магілы за намі. Рэфрэн. Не судзіла нам доля разгорыць зару, Не судзіла даць шчасьце ды волю Айчыне, Дай жа Бог, каб унукі ўзьнялі Беларусь На ўзвышшы ахвярай і чынам. Рэфрэн.