Самалёты (исполнитель: Tav.Mauzer)
У прагнозах на заўтра надвор'е кепскае, Самалёты разьбіваюцца. Мокрым вачам бракуе рэзкасьці, Пасьлязаўтра ўсё паўтараецца. Мілыя звычкі й маленькія слабасьці... Раніца. Кашаль. Вечар. Ірвота. Не сапсуюць статыстыку радасьці. Застаецца алкаголь і наркотыкі. Мы бегалі пад дождж плакаць, Мы хавалі пад дажджом сьлёзы, Мы выціскалі з сэрца мякаць І вывучалі зручныя позы. Ты знойдзеш мяне задушаным ніткай, Парэзаным брытвай, атручаным зьдзекамі, Ты знойдзеш мяне пустым наркаманам, Пошлым падонкам, насельнікам пекла.