Радасьць (исполнитель: Tav.Mauzer)
Я вычарпаў свой ліміт шчасьця. Я нічога не магу адчуць акрамя сьмеху й болю. Хочаш, мы абрэжам лішнія пальцы - Хутка цела ня будзе патрэбнае нам З табою. Мне часам трызьніцца, што насамрэч мяне няма, Я настолькі маленькі, як пыл, як шум, Нібы квіток на праезд, які нехта памяў. Што павінна адбыцца, каб я нешта Адчуў? У мяне такое прыгожае цела. Сьвет сапраўды робіцца белым. Моцная радасьць на мяжы перадозу. Забярыце мяне адсюль!.. Аднойчы Вены скончыліся. Гэты непрыемныя зьвесткі, калі жыцьцё падзеленае на фазы "прыход" і "чаканьне ломкі". Тата й mother з разуменьнем паставіліся да пошуку артэрыяў/ Згодна розных крытэраў/ Валасы на галаве сына Сталі сухімі й ломкімі. Калі хадзіць па кватэры акуратна, Тут можна хаваць бясплатна. Іх сынок - хваравіты лагодны хлопчык, Ён малюе галюцынацыі на лісточак, Ад неасьцярожных рухаў Лопаюцца ягоныя венкі. Ён сьпіць абхапіўшы рукамі каленкі Яму засталося нядоўга. У мяне такое прыгожае цела. Сьвет сапраўды робіцца белым. Моцная радасьць на мяжы перадозу. Забярыце мяне адсюль!.. Забярыце мяне адсюль!.. Забярыце мяне адсюль!..