9. Кожны вечар (исполнитель: Калыханкі ад Зьмітра Вайцюшкевіча,)

“Калыханкі”. Сумесны праект Зьмітра Вайцюшкевіча, WZ-ORKIESTRA і Дзіцячага Фонда ААН UNICEF

Кожны вечар
(муз. З. Вайцюшкевіча, верш А. Камоцкага)

Кожны вечар так бывае –
Надыходзіць сон.
Мружыць вочкі пачынае
Няўмольна ён.

Сьпіце, сьпіце, лялькі-цацкі,
Сьпі, мой кот Максім.
Сьпі, матуля, разам з таткам,
Добрай ночы ўсім.

Сьпяць званкі ў тэлефоне,
У кране сьпіць вада,
Са зьдзіўленьнем пакемоны
Сны свае глядзяць.

Сьпіце, сьпіце, лялькі-цацкі,
Сьпі, мой кот Максім.
Сьпі, матуля, разам з таткам,
Добрай ночы ўсім.

Ля канапы сьпіць газэта,
На сьцяне – партрэт.
Сон пануе, непрыкметна
Паглынуўшы сьвет.

Засынаюць лялькі-цацкі,
Спаць кладуся я.
Сьпіць ужо нарэшце цалкам
Нашая сям’я.
Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте

Открытка с текстом :
Удобно отправить или распечатать
Создать открытку
У нас недавно искали песни:
Tesnem anin u nor mernem  Ginex dresta  E-Spectro I Can Describe  Svyat - 2012  Lonely Stars не навсегда  2012 Original Mix Pinch  Важов  Happy Liva K Remix DSF feat Lara Eidi 
О чем песня
Калыханкі ад Зьмітра Вайцюшкевіча, - 9. Кожны вечар?
2020 © Tekstovoi.Ru Тексты песен