Менск і Мінск (исполнитель: Лявон Вольскі)
Дарагія мінчане і госці сталіцы Я [bad word] з вамі думкай сваёй падзяліцца Карацей, гэта дзіўна, але c'est la vie: Мы ў сталіцы жывем нібы на дзве сям'і Прыпеў: Мы жывем адначасова у двух гарадах Падваенне асобы зрывае нам дах. Дык няўжо ж нам ніколі не склеіць, не сшыць Менск і Мінск — дзве паловы сталічнай душы... Горад Менск — першы горад з тых двух гарадоў, Не пабачыш на мапах сучасных гадоў Ён у сэрцы жыве, ён жыве ў галаве Шмат каго, хто у горадзе Мінску жыве А ў тым Мінску прапіска і гарвыканкам І лядовы палац і бетонны паркан, Зруйнаваных дамоў цені прывідныя І дзяцінства майго праляцелыя дні. Прыпеў Ёсць у Мінску назовы бязрадасныя Ёсць Калектарная, а ёсць Базісная. Там народ забяспечвае правільны наш Выкананне задачы пастаўленае... А па Менску прыемна шпацыраваць, Дробных крамак вітрыны утульна гараць. Там гатычныя вежы касцёлаў старых, Там дахоўка і брук, там двары і муры... Прыпеў Усё блытаецца Ў Мінску — хлеб і маца, І Вялікі Кастрычнік і Радаўніца І п'яная сляза, і такая папса, Што ратунку не дасць ні мізім, ні упса. Ну, а з Менскам нічога не можна зрабіць — Немагчыма яго зруйнаваць, захапіць, Ён ніколі, твой Менск, не згніе, не згарыць, Будзе мовай тваёй з табой гаварыць. Мы жывем адначасова у двух гарадах... Мы жывем адначасова у двух гарадах...