Отсутствует (исполнитель: Неизвестен)
Муз. Iгар Лучанок Сл. Аркадзь Куляшоў Песняры Бывай, абуджаная сэрцам, дарагая, Чаму так горка, не магу я зразумець. Шкада заранкі мне, што ў небе дагарае На ўсходзе дня майго, якому ружавець. Пайшла, ніколі ўжо не вернешся, Алеся. Бывай, смуглявая, каханая, бывай. Стаю на ростанях былых, а з паднябесся Самотным жаўранкам звініць і плача май. Пайшла, пакінуўшы мне золкі і туманны, Палынны жаль смугой ахутаных дарог. Каб я хвілінаю нанесеныя раны Гадамi ў сэрцы заглушыць сваім не мог. Пайшла, ніколі ўжо не вернешся, Алеся. Бывай, смуглявая, каханая, бывай. Стаю на ростанях былых, а з паднябесся Самотным жаўранкам звініць і плача май.