Не Жадаю! (исполнитель: Чырвоным па Беламу)

Прыходжу на плошчу, зноўкі і зноў
А з трыбуны нясецца стос пустых размоў.
Прыгожыя размовы і песні пра хаўрус.
Вось трохі пагамонім і знікне Беларусь!
 
Згубілі культуру, забылісь пра гісторыю.
Вядзем сябе як хлусы - на сваей тэрыторыі.
Ахвотна верым прышлым. Сваім ня давяраем!
Разводзім рукі ў бокі – Бо маем то, што маем.!
 
Сення маўчым. А заўтра легка прадацца.
Так кум ідзе на кума, а брат ідзе – на брата!
Беларуская Ідэя – тэмат для спекуляцый!
Аддаем дзяржаву, а хутка страцім нацыю!
 
Дзе знойдзеш людзей, што ня маюць адвагі!
Не, не маюць уласнай годнасці і самапавагі!
Калі кожны жывець у сваей хаце з боку!
У такога народу і героі з прыпёку!
 
***
 
За краіну крыўдую, а ў героі ня рвусь!
Бо ня цэніць герояў мая Беларусь!
 
***
 
На Луку паглядзіце – словам рубіць палення!
Ну і што, што без крыжа і што без сумлення!
Ён адзін сярод тых, хто гатовы да бойкі.
Сярод тых, хто гатовы прабіцца ў героі!
 
Ён праз вогень прайшоў. Праз ваду пераплыў.
Быццам усё для краіны, для Людзей зрабіў!
І з мільёнамі нас ён ідзе ваяваць!
А тых, хто ня згодны загад ёсць – СТРАЛЯЦЬ!
 
Мае ўладу, байструк. Улез ў яе, як на лаву.
І халуі навокал крычаць яму – СЛАВА!
Трымаце мяне, бо ўжо нельга стрываць!
Дык колькі так можна - людзей зняважаць?!
 
Ай а дзе тыя ўсе – каго ён катаваў,
Так у турмы садзіў ці ўначы забіваў?
Ды тыя усе, што аддалі жыццё?
Дзе яны ёсць? Дзе яны ёсць?
 
***
 
За краіну мне крыўдна, а ў героі ня рвусь!
Бо ня цэніць герояў мая Беларусь!
 
***
 
А на справе жыццё вельмі проста змяніць!
Проста выйсці на вуліцу. І ня смеціць!
Пакахаць сваю зямлю, сваю родную прыроду.
Адчуць сябе часткаю адзінага народу.
 
Бо мы ж не бязродныя. Мы – Беларусы!
З вагеньчыкам у вочах. З усмешкай на вуснах!
Трэба мець гонар і верыць у тое,
Што маем свайго, бо сваё - не чужое!
 
Без праваслаўных, каталікоў,
Усходніх, Заходніх ці Менчукоў.
Ветлівых, добрых і не ганарлівых.
Усе  робячых разам. І разам – шчаслівых.
 
Уявіце краіну, дзе жывецца ў дастатку!
Дзе за праўду і словы не кідаюць за краткі.
Там, дзе шмат добрых рэчаў народ робіць наш.
Але справы, на жаль, выглядаюць інакш!
Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте

Видео к песне:
Открытка с текстом :
Удобно отправить или распечатать
Создать открытку
У нас недавно искали песни:
Самолеты мара  Пусть бегут неуклюже иврит Гейзель Шаинский  Обогрей мне душу отец Александр Старостенко  Гоп-стоп сало Анатолий Полотно и Федя Карман  У беды глаза зеленые Валентина Толкунова  Песня недзуми  До свиданья Кабул до свиданья Афганские песни 
О чем песня
Чырвоным па Беламу - Не Жадаю!?
2020 © Tekstovoi.Ru Тексты песен