Менск і Мінск (исполнитель: NRM)
Дарагія мінчане і госці сталіцы, Я [bad word] з вамі думкай сваёй падзяліцца, Карацей, гэта дзіўна, але сэ ля ві, Мы ў сталіцы жывем нібы на дзве сям'і. Мы жывем адначасова ў двух гарадах Падваенне асобы зрывае нам дах. Дык няўжо ж нам ніколі не склеіць, не сшыць Менск і Мінск дзве паловы сталічнай душы..? Горад Менск першы горад з тых двух гарадоў Не пабачыш на мапах сучасных гадоў, Ён у сэрцы жыве, ён жыве ў галаве Шмат каго, хто ў горадзе Мінску жыве. А ў тым Мінску прапіска і гарвыканкам, І Лядовы палац, і бетонны паркан, Зруйнаваных дамоў цені прывідныя І дзяцінства майго праляцелыя дні Мы жывем адначасова ў двух гарадах Падваенне асобы зрывае нам дах. Дык няўжо ж нам ніколі не склеіць, не сшыць Менск і Мінск..? Ёсць у Мінску назовы бязрадасныя Ёсць Калектарная, а ёсць Базісная Тут народ забяспечвае правільны наш Выкананне задачы пастаўленае. А па Менску прыемна шпацыраваць: Дробных крамак вітрына ўтульна гараць, Там гатычныя вежы касьцёлаў старых, Там дахоўка і брук, там двары і муры Мы жывем адначасова ў двух гарадах Падваенне асобы зрывае нам дах. Дык няўжо ж нам ніколі не склеіць, не сшыць..? Усё блытаецца ў Мінску: хлеб і маца І Вялікі кастрычнік і Радаўніца І п'яная сляза і такая папса, Што ратунку не дасць ні "Мезін" ні "Упса"... Толькі з Менскам нічога няможна зрабіць Немагчыма яго зруйнаваць, захапіць Ён ніколі, твой Менск не згніе, не згарыць Будзе мовай тваёю з табой гаварыць. Мы жывем адначасова ў двух гарадах Мы жывем адначасова ў двух гарадах