Комсомольский билет (на белорусском) (исполнитель: Песняры)
Музыка: Мулявин Владимир Слова: Кулешов Аркадий Цвёрда трымаўся юнак на дапросе, Тоячы словы і думкі свае. Вораг-жандар дакурыў папяросу І камсамольскі білет аддае. - Вось і білет твой, - сказаў ён ласкава, - І ад яго на вачах у людзей Ты адцурайся; выгодная справа: Жыць застанешся, - жыццё даражэй. Што ў ім карыснага? Кніжка, не болей. Кніжку спалі - і размовам канец! - Не, не спалю! - адказаў камсамолец. - Хай лепей сэрца мне спаліць свінец! - Ты не згаджаешся? Вельмі шкадую. Кінь свой білет у палонку тады. - Не, я не кіну ў ваду ледзяную, Сам лепш зайдуся ад лютай вады. - Добра, хай будзе па-твойму. - На гэтым Доўгі і нудны спыніўся дапрос. І юнака з камсамольскім білетам Босага гоняць на люты мароз. Там ён, абліты вадой ледзяною, К сэрцу рукою білет прыціскаў, Быццам білет пад сцюдзёнай вадою Сэрцу юнацкаму стыць не даваў. Так і стаяў, смеючыся над катам, Доўга па целу сцякала вада; Так і застаўся стаяць каля хаты, Быццам з чысцюткага літы ільда. Так і стаіць, як жывы, перад намі, Так і стаіць, прыціскае білет, І не развітваецца з сябрамі, І прастаіць яшчэ тысячы лет. Ды не карой ледзяною пакрыты, Ды не абліты вадой ледзяной, - Выліты з бронзы і сонцам абліты Будзе ён вечна стаяць над зямлёй. 1979