Отсутствует (исполнитель: Неизвестен)
А ў цёмным лесе сава кугіча, А ў чыстым полі муж жонку кліча, Ран, рана муж жонку кліча. - Ты, жонка Ганна, хлопцам падмана, Хоць мужа маеш, а ўсім маргаеш, Мужа маеш, а ўсім маргаеш. Ці, мой міленькі, я ў тым павінна, Што за мной хлопцы, як за дзяўчынай, Люлі, люлі, як за дзяўчынай. - Ой, жонка, жонка, досыць ілгаці, Бо я застаўлю праўду сказаці, Бо застаўлю праўду сказаці. - Калі, міленькі, ты мне не верыш, Павесь званочак на падалочак, Люлі, люлі, на падалочак. Як хто затроніць, званок зазвоніць, А ты пачуеш – мяне ўратуеш, Ты пачуеш – мяне ўратуеш. Званочак звоніць у садзе ля хаты, А муж не чуе – ён глухаваты, Муж не чуе – ён глухаваты.