Пабраўшы Мячы... (исполнитель: Камаедзiца)
Смутку цень ахутваў паветра, Цёмныя хмары зацягвалi Сонца. Слёзы лiлiся навокал Ды кацiлiся ў пустоту... Iшлi хлопцы ў поле, Пабраўшы мячы. Пярун заклiкаў у бой, Кава збiраў Дружыну. Сабраўшыся войскам вялiкiм, Заступiлi Зямлю-Мацi Сыны. Валадар-Князь, падняўшы сцяг помсты, Накiраваў вояў наперад. Нянавiсць на суровых тварах, Яскравае полымя ў грозных вачах, У руках бацькоўская зброя, Пераможа мацнейшы... Сядзелi ганарлiва ваяры на конях I ехалi ў далёкiя землi – Ў чужыя краі, няродныя. Кроў ворага – ахвяра Богу. Вёў Князь войска ўдалеч I ўдзень, i ўноч, нестамляючыся, Сцяг Рода трымаючы трывала, У моцных сваiх руках. Зязюля плакала ў зялёным бары – Iх чакала Перамога і Смерць...