П.Броўка, У.Алоўнікаў- На Палессі гоман, гоман (хор БДАМ) (исполнитель: Папараць-Кветка 2010)
Разгудзелася балота, Зашумелі чараціны, Узяліся за работу Экскаватары, машыны!.. Хто рыдлёўкай маша ўдала, Хто карчы з-пад багны рые... Роўна ложацца каналы, Быццам стужкі люстраныя. На Палессі гоман, гоман... Гул нястрыманы, бясконцы, Трактары за трактарамі, — Скібы тлустыя пад сонцам Рассцілаюцца радамі. Што дзятлы, клююць сякеры, Пілы песні заспявалі, Ладзяць сцены, вокны, дзверы. Вёскі новыя пасталі. На Палессі гоман, гоман... А шумліва, як ніколі, Заспрачаліся там днямі Ніва з нівай, поле з полем, Каласы ды з каласамі: Што ўзрасло з іх самавіта, Хто з іх можа ганарыцца — Ці то бульба, ці то жыта, Ці то грэчка, ці пшаніца? На Палессі гоман, гоман... Што за гукі, што за роскат, Што за музыка ад ранку? Пастухі склікаюць войска: Трубяць трубы-берасцянкі. Што за плюскат на азёрах Між лазовымі кустамі? Гэта качары ў дазорах Звонка хлопаюць крыламі. На Палессі гоман, гоман... Грукат, тупат колькі сілы Ды хлапечы дружны рогат — Гэта пары йдуць кадрыллю, Б'юць абцасамі падлогу. Тут друг дружку прыглядзелі, Люба сэрцу маладому. А пасля, пасля — вяселлі, Ну і чаркі, як вядома... На Палессі гоман, гоман... Пераходзяць зімы, весны, Ўсё ідзе сваёй чаргою. Там, дзе праца, там — і песні! Уздымаюцца героі. Нараджаецца багата Крыкуноў там, як зазвычай; Год хадзі ад хаты ў хату, А калысак не палічыш! На Палессі гоман, гоман...