Малаверны (исполнитель: Maran atha (С. Карнялюк, Н. Амельянюк))

1.Ноч.Генісарэт.
Вучні адны ў чаўне.
Хвалі з усіх бакоў
Моцна хістаюць чоўн.
"Госпадзе, я тану! 
Госпадзе, руку дай,
Госпадзе, падтрымай,
Госпадзе, уратуй!"

2. Лямант ветру ў адказ.
"Госпад пакінуў нас!?..
Не! Вось Ён па вадзе,
Быццам прывід ідзе!"
Радасьцю ахаплён,
Кідае Пётра чоўн:
"Равві, [bad word] як Ты!" - 
- Хочаш? Ну, дык ідзі!

3. Але, зрабіўшы крок,
Пётра зірнуў у бок,
Убачыў  вады сьцяну,
З жаху пачаў тануць.
"Госпадзе, я тану! 
Госпадзе, руку дай,
Госпадзе, падтрымай,
Госпадзе, уратуй!"

- Малаверны! Ня бойся, ідзі!
Малаверны, ты паглядзі:
Пераважыла сумненьне тваю веру,
Супраціўны вецер толькі ў тваім сэрцы,
А табе здаецца - ты ўжо на дне.
Дык навошта ўсумніўся ты ўва Мне?
Малаверны, руку Мне дай,
Малаверны, Маю трымай!
Адважным сэрцам
Зрабі толькі першы
Адзіны крок насустрач Мне.

Тэкст і муз. В Граськовай
Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте

Открытка с текстом :
Удобно отправить или распечатать
Создать открытку
У нас недавно искали песни:
Texas The Conversation  Elvis Costello Still  I Knew You Were Trouble Taylor Swift  Не бывает так та сторона  (Полина Гагарина) - Колыбельная  Elvis Costello Sweet Dreams  Надо ли  Душа Я чай пью с морошкою Елена Ваенга 
О чем песня
Maran atha (С. Карнялюк, Н. Амельянюк) - Малаверны?
2020 © Tekstovoi.Ru Тексты песен