"З намі - Пятро і Андрэй" (Гімн парафіі сьвятых братьев апостолов Пятра і Андрэя (исполнитель: Maran atha (С. Карнялюк))
1. Госпад Ісусе, Збавіцелю наш,
Ведаем, Божа, крыжовы Твой шлях.
Зьнішчы разлады і сілу нам дай
Славіць Імя Тваё, Божа і край.
Прыпеў: Божа, любоўю сагрэй!
З намі - Пятро і Андрэй.
2. Пастыр адзіны і наш Уладар,
Дзякуем шчыра за еднасьці дар.
Петр і Андрэй шлях пакажуць да брам
У паяднаны надзеяю Храм.
Прыпеў: Божа, надзеяй сагрэй!
З намі - Пятро і Андрэй.
3. Ведаем, Божа, апосталаў слова,
Гэтае слова ёсьць Слова Хрыстова.
Ведае Захад і ведае Ўсход:
Разам мы будзем, хрыстовы народ.
Прыпеў: Божа, адзінствам сагрэй!
З намі - Пятро і Андрэй.
Тэкст - С. Варонік
муз. - С. Карнялюк.