Отсутствует (исполнитель: Неизвестен)
Грышка: Краіна скідае заклёны зімы, І хутка абрынуцца сьцены турмы. Дзень Волі, чырвоным і белым зазьзяй І вызвалі зь цемры прыгнечаны край! Саўка: Нікакой эта ня празьнік, ня нада ля-ля! Не 23-е, к прымеру, феўраля. І не 7-е наябра, Настаяшчыя красныя дні календара. Грышка: Краіна скідае зімы ланцугі. Няхай у паветры квітнеюць сьцягі! Хай радасна-гучна зьвіняць капяжы! Дзень Волі, нам вызваліцца памажы! Саўка: Настаяшчыя празьнікі ў календарэ Ўсе атмечаны красным, ісключая ДэРэ, А 25-е марта – празьнічны дзень Толька для кучкі апасных для обшчаства людзей. Грышка: Далоў ланцугі крывадушша, ілжы! Дзень Волі, нам вызваліцца памажы! Ён не навечна, цямрэчы прыгнёт. Чакае краіну вясновы ўзьлёт. Саўка: Неужэлі не панятна цібе, старына, У каком напраўленіі разьвіваецца страна? Па тваей апазіцыі плачэт міліцыя, Штоб мне сквозь землю праваліцца! (Правальваецца). Грышка: Саўка! Савелій! Дзе ты падзеўся?