Rycar zbrojny (XVII cent) (исполнитель: Стары Ольса)
Едзе рыцар, едзе рыцар збройны, Павяртае з велькей-велькей войны. У яго шабля, шабля вышчарблёна, Ды кашулька ў яго закрвавёна. Вітае яго айцей стары, Сёстры нясуць, нясуць яму дары. З яго браце, браце цешыліся, Ды суседзі з яго бавіліся. Выйдзі мама, выйдзі мама моя, Хай усціхнуць, ўсціхнуць ногі твое. Як жа выйсці, выйсці мне да цебе - Ужо рок па маім пагрэбе. Ці ж я маме, маме пакой справіў Што на войне, войне доўга бавіў. Дык жывіце ж, самі самі собе, Бо праз мяне, мяне мама ў гробе. За гарамі рыцар, рыцар збройны - Не вярнецца ўжо ніколі з войны. Там раскошы ў войску ён ужые, Замест вады ён крыві напіе. Едзе рыцар, едзе рыцар збройны, Зноў вяртае з велькей-велькей войны. Садзяць яго, садзяць на конь сівы, Бо ён рыцар, рыцар справядлівы. За ягону кожную трывогу Сцелюць яму кветкамі дарогу. А як яго, яго ў дол спушчалі З трох ладункаў огня-огня далі.