Отсутствует (исполнитель: Неизвестен)

А я спадзяюся, чамусьці,
Што ў сьвеце слаты ды імжы
Ня мусяць памерці пачуцьці,
Нібыта зімою бамжы.

І Вера ня мусіць быць страчанай,
Як тая валізка ў мэтро,
Бо будзе халодна і страшна нам
Бязьвернай сібернай парой.

Як верыць тым, хто нахлусіць і пакрадзе?
Ніхто нікому ўжо ня верыць і нідзе.
Як верыць у шчасьлівы час і лепшы дзень,
Калі вакол няма людзей, няма людзей?

Я веру і вы мне паверце:
У сьвеце, дзе ўсіх не сагрэць,
Надзея ня мусіць памерці,
Хіба што крыху захварэць...
Хіба што крыху пахіснуцца,
Але ня пад лёд галавой...
Надзея ня мусіць загнуцца
У халодных палях пад Масквой.

Няўдалы ход, згасае год, згасае дзень,
І ў людзей няма надзей, няма надзей.
За крокам крок, за годам год ідзе ў тузе,
І ў людзей няма надзей, няма надзей.

А я спадзяюся і веру,
Што з нашых халодных краёў
Ня выправіцца ў вырай
З чародамі птушак Любоў,
Ня будзе ахвяраю зайздрасьці,
Ня вып’е атруту да дна.
І ў кроку адным ад нянавісьці
Нас тут не пакіне яна.

Заўжды імжыць, няма як жыць, як тут любіць?
Як тут любіць, калі ўсё жыцьцё баліць?
Як тут любіць, калі змагаешся, каб быць?
Каго любіць, калі ўсіх вучылі біць?

А я спадзяюся і веру…
Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте

Открытка с текстом :
Удобно отправить или распечатать
Создать открытку
У нас недавно искали песни:
Nate Dogg Hardest Man in Town  Nate Dogg G-Funk  Nate Dogg These Days  Nate Dogg Never Leave Me Alone  Nate Dogg Just Another Day  Nate Dogg I Got Love  Nate Dogg Backdoor 
О чем песня
Неизвестен - Отсутствует?
2020 © Tekstovoi.Ru Тексты песен