Сьнежань (исполнитель: Borealis)
Зноў зіма прыйшла да нас. У тузе марнуем час. Агарнула шэрань дах, Сьнег у садах. Ветравеяў нудны стогн Зацяў душу маю ў палон. Здань мінулага ў вакне Мроіцца мне... Узгадаю пра цябе. Вобраз твой, нібы ў смузе. Ў карагодзе хуткiх дзён Згубiўся ён. I юнацкi срэбны сьмех Не лунае больш мiж стрэх. Разам з восеньскiм дажджом Заўчасна пайшоў. Дні мінаюць і моўчкі гады сплываюць, I ўжо памяць губляе твой твар. Безуважна на нас хмары пазіраюць, I маўчыць сьнегапад. У нямозе ўпаў дадолу трапяткі апошні ліст, Ціхім шэптам разьвітаўся і пяшчотна шапаціць. Толькі век яго нядоўгі – хутка сьціхне яго сьпеў Пад нямою коўдрай белай... Дні мінаюць, няўхісна гады сплываюць, Марна памяць хапляе твой твар. I зь нябыту нябёсы нам дасылаюць Векавы сьнегапад.