Партызанская балада (исполнитель: Віктар Шалкевіч Szałkiewicz Šałkievič)
Партызанская балада Не кусай ты мяне залатымі сваімі зубамі, Не цягні на канцэрт рускай групы “Монгол шуудан”. Пачынаюць балець і крывавіць праклятыя раны. Я — адзіны ў краіне з блакітнай крывёй партызан. Ад дзявятай на працы я пераглядаю паперы Ці гартаю газэты з прамовамі правадыроў, А па шостай свае патаемныя дзейсьню намеры: Аўтамат пад пало і ў напрамку бліжэйшых кустоў... Не кусай ты мяне паміж жытніх палёў, Не кусай, не кусай... То прасьвішча ў паветры кажан, А то раптам зьнянацку Грымане пад нагамі старое гнілое вядро. Я з кішэні штаноў дастаю банку клею і хвацка Упрыгожваю сьцены лістоўкай Савінфармбюро. Калыханку мне ціха сьпяваюць бярозы ды сосны, У навушніках валяць куранты, гаворыць Масква. Ой, бярозы ды сосны, мае партызанскія сёстры, Каб Вы ведалі, колькі каштуе мая галава! Не кусай ты мяне паміж жытніх палёў, Не кусай, не кусай. А над ранкам, калі ўжо датлеюць у кастры галавешкі, Выкалупваю з-пад пазуроў я варожую кроў І нібыта са смуткам, нібыта з халоднай усьмешкай Ўспамінаю сваіх ненадзейных найлепшых сяброў. А сябрам маім лепшым ужо болей нічога ня трэба: Ні гарэлкі, ні грошай, ні лета, зімы ці вясны, Бо сябры ціха сьпяць... Каля жонак у цёплых пасьцелях І глядзяць каляровыя порна ці відэасны. Не кусай ты мяне залатымі сваімі зубамі! Не кусай ты мяне залатымі сваімі зубамі. Не кусай ты мяне залатымі сваімі зубамі...