малiтва (исполнитель: Клiч)

Я буду маліцца і сэрцам, і думамі,
Распетаю буду маліцца душой,
Каб чорныя долі (з мяцеліцаў шумамі)
Уж больш не шалелі над роднай зямлёй

Я буду маліцца да яснага сонца,
Няшчасных зімой саграваць сірацін,
Прыветна (па збожных) гуляючы (гонейках)
Часцей заглядаці да цёмных хацін.

Малюся свабоднаму ветру - віхуры,
Што лётае птушкай ад краю да краю,
І пасвіць у высях панурыя буры,
І ў комінах песні іграе,іграе.

Прыпеў:
Буду маліцца да зорак і жаліцца -
Гасяць сябе надта часта яны,
Бо кажуць, як нейкая з неба з іх зваліцца,
З жыцця хтось сыходзе на вечныя сны.

Я буду маліцца да хмараў з грымотамі,
Што дзіка над намі гуляюць не раз,
Каб жаль над гаротнымі мелі бяднотамі,
Градоў, перуноў не ссылалі падчас.

Малюся я небу, зямлі і прастору,
Магутнаму Богу - ўсясвету малюся,
Ва ўсякай прыгодзе, ва ўсякую пору
За родны загон маёй Беларусі.

Буду маліцца да зорак і жаліцца -
Гасяць сябе надта часта яны,
Бо кажуць, як нейкая з неба з іх зваліцца,
З жыцця хтось сыходзе на вечныя сны.
(Я. Купала)
Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте

Открытка с текстом :
Удобно отправить или распечатать
Создать открытку
У нас недавно искали песни:
Суйе алмадым  Slimz разум  Айк дым зима  Анастасия Аврамиди и Мурат Тхагалегов  Где Ты English Radio Version 2010 Марина  From Bethlehem To Jenin Clann Zu  Сура аль-Муминун 1-16 Мухаммад аль-Хайдан  Imprintband - Не Плачь 
О чем песня
Клiч - малiтва?
2020 © Tekstovoi.Ru Тексты песен