Малiтва (исполнитель: Владимир Мулявин и ансамбль "Песняры")
(О.Молчан - Я.Купала) Я буду маліцца і сэрцам і думамі, Распятаю буду маліцца душой, Каб чорныя долі з мяцеліцаў шумамі Ўжо больш не шалелі над роднай зямлёй. Малюся я небу, зямлі, прастору. Магутнаму Богу, усясвету малюсь. Ва ўсякай прыгодзе, ва ўсякую пору За родны народ Беларусі. Я буду маліцца да яснага сонейка: Няшчасных, зімовых саграваць сірацін. Прыветна, па збожных гуляючы гонейках Часцей заглядаці да цёмных хацін. Малюся я небу, зямлі, прастору. Магутнаму Богу, усясвету малюсь. Ва ўсякай прыгодзе, ва ўсякую пору За родны народ Беларусі. Я буду маліцца і сэрцам і думамі, Расьпятаю буду маліцца душой, Каб чорныя долі з мяцеліцаў шумамі Не вылі над роднай зямлёй, над табой. Малюся я небу, зямлі, прастору. Магутнаму Богу, усясвету малюсь. Ва ўсякай прыгодзе, ва ўсякую пору За родны народ Беларусі.