Гусляр (часть 4) (исполнитель: Песняры)
Падхапiлi, ўзялi гусляра-старыка. Гуслi разам яго самагуды: Па-над бераг круты, дзе шумела рака, Павялi, паняслi на загубу. Месца выбралi здатнае, вырылi дол, Дол тры сажнi шырокi, глыбокi; Закапалi, убiлi асiнавы кол, Далi насып тры сажнi высокi. Не часалi дамоўкi яму сталяры, Не заплакалi блiжнiя вочы; Змоўклi гуслi i ен з той пары -- да пары; Сум i сцiша залеглi, як ночай. Толькi князеeскi хорам гудзеў, не маeча?: Шалы, музыка ў тахт рагаталi; Не адну вiна бочку князь кончыў, пача?: Шлюб-вяселле ўсе княжны гулялi. XII Пацяклi, паплылi за гадамi гады... На гусляравым наспе жвiровым Палыны узышлi, вырас дуб малады, Зашумеў непанятлiвым словам. Лет за сотню звеў час, цi i болей мо лет, Зацвiлi пераказы ў народзе; Кажуць людзi: ў год раз ночкай з гуслямi дзед 3 кургана, як снег, белы выходзе. Гуслi строiць свае, струны звонка звiняць. Жменяй водзiць па iх абамлелай, ў ўсе нешта пяе, што жывым не паняць, ? на месяц глядзiць, як сам, белы. Кажуць, каб хто калi зразумеў голас той, Не зазнаў бы нiколi ўжо гора... Можна тут веру даць, толькi слухаць душой... Курганы шмат чаго нам гавораць.